We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Adrazu i pa​ŭ​siul

by SnopSnoŭ

supported by
/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €3.99 EUR  or more

     

1.
Luboŭ 04:42
Я адчуваю сябе, нібы я з вайны вярнуўся дамоў Я нібы выжыў, але жыць не дае пост-трауматычны сіндром Мінулае грукае ў дзверы, не дае мне спаць па начах Я нібы выжыў, але я ня ведаю, што рабіць мне з гэтым Калі ты вяртаешся дамоў з наскорозь прабітым сэрцам То ўсе што табе застаецца Гэта любоў, любоў, любоў, любоў, любоў Гэта любоў, любоў, любоў, любоў, любоў Любоў Я адчуваю сябе, нібы жыццем памяты антыгерой Што не стаіць на нагах, але за іншых ен паўстане гарой Я адчуваю сябе, нібы я сляпы І правядзеш мяне толькі ты Калі ты вяртаешся дамоў з наскорозь прабітым сэрцам То ўсе што табе застаецца Гэта любоў, любоў, любоў, любоў, любоў Гэта любоў, любоў, любоў, любоў, любоў Любоў Калі вяртаешся дамоў, то ўсе, што табе застаецца – Да свайго раненага сэрца прыкладваць любоў
2.
Пустыня - ня тое, што ты бачыў Мацнейшая за мяне й цябе Яна ляжыць між чужым і нашым Ляжыць між іншым і сваім Пясок мне не дае прамовіць Усё тое, што сказаць хацеў Ці мне патрэбна быць у модзе Каб не праспаць сенняшні дзень Калі пральецца дождж І свежае паветра Вымые ўсе дурасці з маёй галавы Я буду ехаць у ноч Слухаючы касеты А за мной будуць паўзці ўсе жахі мае Пустыня ня пасылае знакі Хавае ад мяне сцягі Яна нагадвае мне вакуум Знішчае новыя шляхі Пясок мне не дае прамовіць Коле мне ігламі ў твар Пясок з’ядае мае словы Кідае думкі ў пажар Калі пральецца дождж І свежае паветра Вымые ўсе дурасці з маёй галавы Я буду ехаць у ноч Слухаючы касеты А за мной будуць паўзці ўсе жахі мае Калі пральецца дождж... Калі пральецца дождж...
3.
Мой шэпт не парушыць твой спакой Мае думкі не абудзяць цябе Я хачу пагутарыць з табой Думкі блытаюцца ў галаве Ранак праб’ецца скрозь пакой І ты прачнешся, адкрыеш вочы Змыеш сон сцюдзенай вадой І мы пакрочым Я буду побач Хадзіць за табой, нібы цень Стрэлка пакажа на поўнач А не, як заўжды, на поўдзень Я буду побач Нябачна ахоўваць цябе І заўтра ранкам я знікну Як знікнуць кругі на вадзе
4.
Аскепкі неба падаюць у мае далоні Перад вачыма утвараюць вітражы Яны пакінуць след свой кроплямі на скронях І знікнуць, нібы міражы Кавалкі неба снегам падаюць на глебу Перад вачыма ўтвараюць акіян Я ў такіх прыгожых месцах яшчэ не быў І вось я апынуўся там Увесь свет у маіх далонях Увесь свет у маіх руках
5.
Antypod 05:38
Паглядзі, паглядзі на ўсход Там згаслі маякі Мы плывем на той бераг ракі Шукаць свой антыпод Даўжыні працягнутай рукі Ня хопіць, каб схапіць Каб крануць твае валасы Пакуль ня згаслі ўсе агні Ты па спіралі ўніз, а я наадварот Я твой пратаганіст, а ты мой антыпод Я твой пратаганіст, а ты мой антыпод Ты па спіралі ўніз, а я наадварот Я твой пратаганіст, а ты мой антыпод Я твой пратаганіст, а ты мой антыпод Паглядзі, паглядзі на ўсход Там згаслі маякі Мы плывем на той бераг ракі Шукаць свой антыпод
6.
Krasavik 06:59
Куля - ня дура, калі ты не ідыёт Бомбы ня падаюць у лункі двойчы Раніцу азнамянуе новы ўсход Нават пасля самой цемнае ночы «Ты можаш быць кім хочаш Я магу быць кім хачу» Скажа табе той, хто побач, а я прамаўчу «Ты можаш стаць кім хочаш Я магу стаць кім хачу» І ты прамаўчыш у адказ, і я прамаўчу Куля ня дура, калі ты не ідыёт І ведаеш пах крыві і пота Куля ня дура, а зусім наадварот - Вельмі разумная істота Што яна табе можа прарочыць Хто пераможа з тых, хто сядзіць на тваіх плячах? Ты можаш быць кім хочаш Я магу быць кім хачу Куля ня дура, калі ты не ідыёт І ведаеш, што ў тваім прыцэле Ружжо на сцяне можа вісець дзясяткі год Наўрад ці яно калісьці стрэліць «Ты можаш быць кім хочаш Я магу быць кім хачу» Скажа табе той, хто побач, а я прамаўчу «Ты можаш стаць кім хочаш Я магу стаць кім хачу» І ты прамаўчыш у адказ, і я прамаўчу
7.
Вось надыходзіць час забраць сваё Сабраць цішоткі і па-ціхаму зваліць Сумненняў зерне падае ў гніллё У глебу запускае карані З’яўлялася, знікала А мне мала, мала, мала Як ты такой стала? Як ты такой стала? Вось надыходзіць час забраць сваё Забраць цішоткі і хутчэй ўжо забыць Нязграбных словаў цэлы мільён І як мы вырывалі карані. Няхай праваліцца зямля Калі цябе падманваў я Калі няшчыры быў з табой Няхай праваліцца зямля Калі цябе падманваў я Калі няшчыры быў з табой Вось надыходзіць час забраць сваё. Сабраць цішоткі і хутчэй ўжо зваліць Учора я хацеў спаліць твой дом А сёння я хачу цябе забіць З’яўлялася, знікала А мне мала, мала, мала Як ты такой стала? Як ты такой стала? Няхай праваліцца зямля Калі цябе падманваў я Калі няшчыры быў з табой Няхай праваліцца зямля Калі цябе падманваў я Калі няшчыры быў з табой
8.
Пад намі караблі Ляцяць праз паўпланеты Шукаючы час новых гісторый Прыцэлы навялі - І ў нас ляцяць ракеты Мы лепей загінем у гэтым моры Не, не маўчы, палічы Усе зоры, што вядуць нас Не маўчы Нас вабіла зямля Сваімі маякамі Але нам ня жыць без паху мора Мы будзем успамінаць Што здарылася з намі Калі пройдзе час новых гісторый Не, не маўчы, палічы Усе зоры, што вядуць нас
9.
Я хачу знайсці свой тэмп Хачу быць адразу і паўсюль Хачу быць адразу У кожнай кропцы горада Дзе на сценах есць сляды ад куль Але я звязаны Ланцугамі моцнымі, як алмаз Я бягу з мясцін, дзе быў ужо ня раз Я знікаю, не сказаўшы «пакуль» Каб з’явіцца адразу і паўсюль Я хачу знайсці свой тэмп І трываць яго усе жыццё Пакуль не зламаны Адказны за пачуцце асалоды ад жыцця механізм Я хачу быць адразу і паўсюль Пакуль не звязаны Ланцугамі моцнымі, як алмаз Я бягу з мясцін, дзе быў ужо ня раз Я знікаю, не сказаўшы «пакуль» Каб з’явіцца адразу і паўсюль Я хачу знайсці свой тэмп...
10.
Я вітаю цябе на гэтым баку Уздоўж памежных ліній Я цягну табе сваю руку Трымай мяне Абяцай, што будзеш тут Калі прыйдзе час Ці пакажаш мне маршрут Ці пакінеш нас? Бывай, трывай, трымай мяне. Ведаеш, тут усё ня так Як мы ўяўлялі. Намалюе свет мастак Цемна-шэрымі мазкамі Ведаеш, тут усе ня так Як нам абяцалі Давядзецца разабраць Свет на дробныя дэталі Я вітаю цябе Адкажы мне на пытанне Я нічога не знайшоў У глыбінях кніг сакральных Ты трымай мяне Абяцай, што асвяціш Мне мой шлях агнямі Буду памятаць цябе Хоць не з намі ты Бывай, трывай, трымай мяне Ведаеш, тут усё ня так Як мы ўяўлялі. Намалюе свет мастак Цемна-шэрымі мазкамі Ведаеш, тут усе ня так Як нам абяцалі Давядзецца разабраць Свет на дробныя дэталі

about

credits

released July 17, 2020

Siarhiej Ivanoŭ – vocals, synths, keys, programming, guitar (10)
Raman Žarabcoŭ – guitar, synths (1-3,5-7,10), programming (1,2,5-7), bass guitar (4)
Ivan Ziamskoŭ – drums (1,3,5,7,9,10), programming/synths/samples (2-6,8,10)
Maksim Kazakievič – bass guitar (1-3,6)
+
Leanid Jurčanka - tambourine (7)
Artur Butkievič (Shadow Shapes) - programming/synths (9)

Lyrics: Siarhiej Ivanoŭ / Music: SnopSnoŭ
Mixing: Dzmitry Yarmoła (YARMOLA Studio), except 2,4 - Raman Žarabcoŭ
Mastering: Dzmitry Yarmoła
Cover art: Marharyta Łazoŭskaja

license

all rights reserved

tags

about

SnopSnoŭ Minsk, Belarus

SnopSnoŭ is a Belarusian band whose music takes on many influences, from indie rock and new wave to modern electronic productions.

contact / help

Contact SnopSnoŭ

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like SnopSnoŭ, you may also like: